ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2419
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Практыкаванне 158. Назавіце сродкі дасягнення дакладнасці маўлення ў наступных урыўках:
І колькі яшчэ напісана малінавых інтэр’ераў! Усе яны ў самых лепшых музеях Расіі і Польшчы, у багатых салонах. Колькі мастакоў, выдатных майстроў, як Мараваў, Бялыніцкі-Біруля, Бахцін, Вінаградаў, хацелі і спрабавалі пісаць тон так, як піша ён [Жукоўскі], але ўсе пісалі, як пішуць толькі яны самі, бо пісаць так, як ён, не мог і не зможа ніхто, акрамя яго (В. Карамазаў); 2. Узяў каланок, якім ён клаў на палатно ваду, але падумаў, ці не да месца тут шчацінка, і пэндзаль змяніў на шчацінавы (В. Карамазаў); 3. Плечы сагнутыя чуюць дрыготку, Крокі няцямныя, млявасць рукі. Шляхам астатнім князя Сіротку Сціхлым Нясвіжам нясуць жабракі (М. Мятліцкі); 4. Бераг Віліі. І круча У туману паясах. Ліпень дыхае гаюча Прэллю смольнай у лясах (М. Мятліцкі); 5. Дзе ты, кураслеп лясны? Дзе ворлік? Дзе мядзвежая цыбуля – чарамша? Ходзіш, ходзіш – І пяршыць у горле… Плач, асірацелая душа. А калісь было ўсё надзіва! Як збяднеў у нас зялёны свет. Дзе знайсці сармацкае кадзіла, Сон-траву, і меч-траву, і познацвет (П. Панчанка); 6. Коней сцябалі абое – І “пан”, і “фурман” коней гналі. Глядзеў на “фурмана” з усмешкай Скарына – Усё-ткі правёз кантрабанду ён з богам! Бо гэты “фурман” – быў найлепшы друкар, Украдзены ў караля самога. Ехаў Скарына Францыск друкаваць свае кнігі дома. Цілімкалі Весела Бомы… (Я. Сіпакоў).
Практыкаванне 159. Растлумачце значэнне прапанаваных паронімаў, выкарыстаўшы іх у кантэксце. Як паранімія звязана з дакладнасцю маўлення? Ці ёсць сярод прапанаваных паронімаў адзінкі з выразнай функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай?
Адрасат – адрасант, экспанат – экспанент, публічны – публіцыстычны, асабісты – асабовы – асаблівы, адыходлівы – адыходны, аб’ёмісты – аб’ёмны, даравальны – дараваны, даследчыцкі – даследчы, дваісты – двайны, падаўжэнне – падваенне, спецыяльнасць – спецыялізацыя, прапіска – прыпіска, чалавечы – чалавечны, частотны – часты, экскурс – экскурсія, экстэрн – экстэрнат, эфектны – эфектыўны, фактар – факт, факультатыўны – факультэцкі, уласніцкі – уласны, класавы – класічны – класны.
Практыкаванне 160. Знайдзіце ва ўрыўках з вершаваных твораў словы, якія парушаюць дакладнасць маўлення, вызначыўшы прычыны яе парушэння:
Яе мукі на ўсе рукі; Даль апанована белай завесай, кружыць над полем, кружыць над лесам; Бяжыць [алень] па палях, па лясах – Аж пырскаюць знічкі ў вачах… К аленісе цёплай бяжыць З надзеяй адзінаю – быць!; 2. Так пошукі кахання прывялі Да страты неабачлівай крыві; 3. І чорны смутак сэрца дажджом пральецца золкім, ды сонца абаўецца вакол вачэй вясёлкай; 4. Шампанскае кавай прагнана. Натхненне адкуль узялося? Настолькі з бяссоннем зжылося – да ранку амаль даканала; 5. …калі жаль сэрца скалане і ў жылах пульс заб’е вавёркай; 6. Холадна ценям на змерзлым снезе. Цені – таксама дрэвы. Таксама і я, і ты; 7. Цурчыць ручэй паміж алешын. Бушуе бурная рака. Хто дзіўных песняў наразвешваў? Узлёт былога жаўрука; 8. І ў шчасці часам точыцца туга, І ў горы знойдуцца святло і асалода; 9. Чаму: у адных – шчасце без цяжкасцей, а да другіх – злыбеды лашчацца?
Практыкаванне 161. Дакажыце, што ў прыведзеных урыўках парушаецца такая камунікатыўная якасць, як дакладнасць маўлення (прыклады ўзяты з артыкула А.А. Каўруса “Разгорнем падручнік”).
Кожны беларус будзе валодаць родным словам, каб свабодна дастасоўвацца да духоўных каштоўнасцей, набыткаў гісторыі і культуры свайго краю;
Мы павінны ганарыцца і ганарымся вялікімі майстрамі роднага слова, якія агучылі яго цэламу свету… Творы іх перакладзены на мовы розных кантынентаў;
[Беларуская мова] не можа быць ахвяравана на самазабыццё… Яна павінна ўладарна пашырацца…;
Паўтарацца могуць як зычныя гукі (алітарацыя), так і галосныя (асананс). Часта яны спалучаюцца;
Зваротак можа выражацца і былой клічнай формай: Спі, сыночку, спі, каточку, спі;
У якасці дзеяслова-звязкі найбольш часта выкарыстоўваецца дзеяслоў быць. Ён пазбаўлены лексічнага значэння і выражае толькі граматычнае значэнне часу і ладу;
Стыль – сукупнасць моўных сродкаў (фанетычных, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных), ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання;
Падкрэсліце прыметнікі вышэйшай ступені параўнання. Утварыце ад іх складаныя формы;
Прааналізуйце тэксты… урыўкі з рамана І. Мележа “Людзі на балоце” і вызначце, дзе парушаюцца нормы літаратурнай мовы. Растлумачце, чаму аўтар свядома ідзе на гэтыя парушэнні;
Знайдзіце ў тэксце [вершы Якуба Коласа] выпадкі адхілення ад правільнага парадку слоў. Чым гэта можна растлумачыць?
Практыкаванне 162. Выпішыце са слоўніка лексічныя значэнні слоў псіхічны і псіхалагічны. Устаўце патрэбнае слова ў прапанаваны кантэкст.
На маю думку, у яго [Андрэя] пачынаецца … захворванне, выкліканае нервовым узрушэннем (М. Машара); 2. Уся справа ў тым, што і другая ноч закрывае сваім змрокам яшчэ многа пытанняў, якія стаяць у звязцы з … праяўленнямі чалавечага жыцця (Я. Колас); 3. Тут патрэбен … падыход, як і ва ўсякай іншай справе (М. Лупсякоў); 4. Але настаўнік выходзіў тут з … меркавання: уласны подпіс павінен быў лепш зацікавіць яго вучня (Я. Колас); 5. Абодва маўчалі. Цяжка сказаць, ці то быў спосаб … уздзеяння на водаправодчыка, ці выгадванне часу на абдумванне, з чаго пачаць гаворку (А. Пальчэўскі); 6. Баяўся, што пад напорам … атакі і ты павесіш нос (А. Васілевіч); 7. Раскрыццё … стану людзей заменена ў карціне фіксацыяй знешняга боку дзеяння (М. Кацар); 8. Апавяданні Чорнага 20-х гадоў – гэта замалёўкі з жыцця беларускай вёскі, … эцюды, лірычныя абразкі (М. Луфераў); 9. Цікавым у гэтых адносінах з’яўляецца … эцюд Янкі Брыля "Як маленькі!" (С. Майхровіч); 10. У жывым творчым працэсе нараджаецца пачуццё … праўды (Я. Рамановіч); 11. Герой паэмы не паддаецца страху, трывозе і … прыгнечанасці. (Р. Бярозкін)
Практыкаванне 163. Параўнайце розныя рэдакцыі ўрыўкаў з твораў Янкі Брыля і прасачыце, як аўтар працуе над дакладнасцю мовы з мэтай стварэння вобразаў.
|
1. Крывавы пісаг мармеладу з куточка рота поўз на дрэнна паголены старэчы падбародак хама, якому ўсе, як і плануецца фюрэрам у сусветным маштабе, павінны служыць.
|
1. Чырвоны пісаг мармеладу з куточка рота поўз на дрэнна паголены старэчы падбародак хама, якому ўсе, як і плануецца фюрэрам у сусветным маштабе, павінны служыць. |
|
2. Стары батрак, худы і добры, як Дон-Кіхот, сядзіць сабе з лейцамі, трохі спусціўшы старэчыя ногі над коньмі.
|
2. Стары батрак, худы і добры, сядзіць сабе з лейцамі, трохі спусціўшы старэчыя ногі над коньмі. |
|
3. Спяваючы, дзядзька Барыс – і высокі, і стройны, і нават прыгожы, якім ён без песні ніколі не быў, – пагойдваўся, як тая сасна, разгайданая радасным, сонечным шумам. |
3. Спяваючы, дзядзька Барыс – і высокі, і стройны, і нават прыгожы, якім ён без песні ніколі не быў, – пагойдваўся, як тая гонкая сасна, разгайданая радасным, сонечным шумам.
|
Практыкаванне 164. Прачытайце. Якая моўная з’ява стварае двухсэнсоўную моўную сітуацыю?
Кожны па-свойму
– Калі ты, нарэшце, Алесь, выправіш сваю двойку па арыфметыцы? – запытаўся бацька ў сына.
– А як я магу выправіць, калі журнал знаходзіцца ў настаўніцы.
Практыкаванне 165. Прачытайце сказы. Знайдзіце словы з пераносным значэннем, растлумачце іх значэнне, раскрыйце пераноснае значэнне:
Нішчымнай паўзе не даў зацягнуцца Мішка Венік (Я. Брыль); 2. Гэта – чыстая, голая і да чорцікаў сцюдзёная праўда (Я. Брыль); 3. У крохкай таямнічай цішыні, па даўніх партызанскіх папялішчах начамі загараюцца агні (С. Грахоўскі); 4. Звініць лістапад залатымі дажджамі, лятуць журавы над палямі, лугамі (П. Панчанка); 5. Плыве мая песня-крынічанька – бярозавыя берагі (Г. Бураўкін); 6. Вятрыска варушыць азяблае лісце (А. Звонак); 7. Вы мне скажаце: будзе ізноў бэз і дзяўчаты ў лёгкіх блакітных сукенках. Для мяне ж яшчэ доўга расстрэлены лес захліпацца будзе дзіцячым енкам (П. Панчанка); 8. Злічы ахвярных юнакоў, мая праставалосая краіна (В. Жуковіч); 9. Праўда, тая шалёная радасць пасля здарэння ці сутычкі з Габрыелем Жагалам была кароткаю… (В. Адамчык); 10. Праз душу, праз восень, праз Сусвет Праплывае шчасця сілуэт, Прывідны і светлы, як анёл… (Л. Рублеўская).
Практыкаванне 166. Знайдзіце выпадкі двухсэнсоўнага ўжывання слоў; як гэтая памылка ўплывае на дакладнасць маўлення?
Гусь, як і карова, увесь дзень на лузе. Маладняк, які важыць да 2-3 кілаграмаў, з’ядае за дзень 2 кг травы на адну галаву. Ім падабаецца дзьмухавец, трыпутнік (з газеты); 2. Алена Віктараўна з кута ў кут мерала пакой (У. Арлоў); 3. Побліз м.Коханава на цяперашняй Магілёўшчыне стаяў т.зв. “Рагвалодаў камень” – пліта з крыжам і надпісам, высечанымі ў 1171 г. загадам князя Рагвалода Барысавіча. (Помнікі гісторыі і культуры Беларусі)
Практыкаванне 167. Прачытайце. Вызначце, якімі сродкамі дасягаецца дакладнасць навуковага стылю (навукова-папулярны падстыль)?
1. Культ камянёў быў шырока распаўсюджаны на Беларусі. Некаторыя з іх мелі нават уласныя імёны: Кравец, Сцяпан, Змяіны камень, Чортаў ступень, Святы камень і г.д. Славіліся камяні Дзям’ян і Мар’ян ля вёскі Пярэжыр Пухавіцкага раёна. Лічылася, што ўсе яны маюць магічную сілу, лечаць хворых. У старадаўнія часы да іх неслі палатно, грошы, цялят, парасят. Дзяўчаты, просячы сабе жаніха, прыносілі пярсцёнак альбо некалькі пацерак.
Амаль паўсюдна на Гомельшчыне вядома легенда пра славуты Цітаў камень, які, па сцверджаннях мясцовых жыхароў, раней мог свабодна перамяшчацца з аднаго месца на другое і ўвесь час павялічваўся ў памерах… Людзі сцвярджалі, што гэты валун вельмі дапамагаў сялянам, асабліва бедным. Калі не было чалавеку чаго есці і апрануць, трэба было толькі звярнуцца да каменя, і ён адразу ж выручаў – карміў, паіў, апранаў, прычым усе гэтыя паслугі валун аказваў задарма. (А. Ненадавец)
2. Захаваныя з таго часу архіўныя матэрыялы ў Падуі расказваюць, як адбывалася абарона нашым земляком доктарскай ступені. У гэтых каштоўных звестках пра Скарыну побач з тым, адкуль ён родам (“з Полацка”), якой нацыянальнасці (“русін” – гэта значыць, беларус), адзначаецца, што ён – дацкі каралеўскі сакратар. Гэты цікавы штрышок, нязнаны ў нас раней, дазваляе рабіць здагадкі пра яшчэ адзін непраяснены адрэзак Скарынавага жыцця перад Падуяй.
Як вядома, улетку 1509 года польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сігізмунд І Стары, каб падпісаць умову аб дружбе з Дацкім каралеўствам, пасылаў у Капенгаген спецыяльную дэлегацыю. Відаць, як мяркуюць гісторыкі, Скарына быў уключаны ў гэтую дэлегацыю і, магчыма, пасля знаходзіўся як высокаадукаваны чалавек, доктар філасофіі на сакратарскай пасадзе ў дацкага караля…
І вось 5 лістапада 1512 года ў царкве святога Урбана сабралася калегія “найслаўнейшых дактароў мастацтваў і медыцыны” Падуанскага універсітэта, каб вырашыць пытанне аб допуску да экзаменаў на ступень доктара медыцыны Францішка Скарыны. (А. Клышка)
Практыкаванне 168. Прачытайце. Якімі сродкамі дасягаецца дакладнасць маўлення ў публіцыстыцы?
“Краіна ведаў” абзавялася ўласным гербам
Кожная дзяржава ў свеце мае свае геральдычныя сімвалы: сцяг, герб, гімн і г.д. А кожная вышэйшая навучальная ўстанова – быццам невялічкая “дзяржава ў дзяржаве”. Тым больш калі размова ідзе пра вядучую ВНУ краіны.
Вучоны савет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падумаў-падумаў дый зацвердзіў два гады таму ў якасці сімвала сваёй навучальнай установы міфічную папараць-кветку. Распрацаваныя герб і сцяг прайшлі нават спецыяльны разгляд у Рэспубліканскай геральдычнай камісіі. І вось учора папараць-кветка нарэшце “расцвіла” на фасадзе галоўнага корпуса БДУ. Як падкрэсліў на ўрачыстай цырымоніі з гэтай нагоды рэктар універсітэта, … “наш герб паказвае імкненне выкладчыкаў і студэнтаў да вечнага пошуку і вечнага спасціжэння навакольнага свету”.
Паводле фальклору, чалавек, які валодае папараць-кветкай, робіцца мудрым і шчаслівым, аднак не варта забывацца, што шлях да ведаў ляжыць праз церні… (з газеты).
Практыкаванне 169. Прачытайце тэксты. Назавіце сродкі рэалізацыі дакладнасці маўлення ў розных публіцыстычных жанрах:
1. Сёлета падчас святкавання Дзён беларускага пісьменства ў старажытным Полацку мяркуецца ўстанавіць памятны знак у гонар адной з літар нашага алфавіта – "ў" нескладовага. Аўтары памятнага знака лічаць, што такой літары, як наша “ў”, не мае ніводзін алфавіт свету. З гэтай нагоды прыгадалася…
У сям’і мінчан Чылікіных, Аксаны і Міколы, расце хлопчык. Завуць яго Сержык, Сяржук. Зараз яму дванаццаць гадоў. Але калі ён быў зусім маленькі, усюды і ўсім казаў: “сажаўка”, “запаўка”, “паўка” (палка), “баўкон”, “поў” (пол)…
Прыгадалася… Знаны даследчык нашага этнасу Ян Чачот калісьці пісаў, што беларусы – крывічы – вельмі не любяць гукаў “л”, “в” і пры пэўных пазіцыях скрозь іх замяняюць на “ў”: аўтар (алтар), каўтун (калтун), каўнер (калнер). І вось гэта несвядомая нелюбоў да гука “л” прабілася напрыканцы ХХ стагоддзя ў нашага сучасніка – з’ява, якую яшчэ ў ХІХ стагоддзі заўважыў Ян Чачот. (з газеты)