ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2411

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

2. Грэцыя не хавае сваіх слёз, не ўтойвае ні вялікай, ні малой бяды.

Мы будзем прыпыняцца каля прыдарожных каплічак, глядзець на маленькія журботныя іконы, а таксама на фотаздымкі тых няшчасных вандроўнікаў, што загінулі тут, на дарозе, магчыма, не паспеўшы нават падумаць пра смерць.

Моўчкі мы раскажам ім пра свой боль і страхі.

Хай яны паслухаюць нас, выкарыстаюць святое права мёртвых – права супакоіць жывых.

У Дэльфах дахрысціянскія сцежкі прывядуць нас на бязлюдны, каменны іпадром, што ўзвышаецца над піфійскім тэатрам і адноўленым дарычным храмам Апалона.

Нашую адзіноту і шчаслівую адасобленасць будзе ахоўваць заснежаны Парнас, той самы казачны Парнас, на які ўслед за паэтамі ўзлез аднойчы й непаэт, наш кемлівы палясоўшчык. Аднак ні паэтаў, ні вясёлага палясоўшчыка Тараса мы не ўбачым. Убачым на самым версе толькі блакітна прыцьмелы снег. Супакоімся: некалі ж і Байран на гэтай святой гары бачыў тое ж . Парнас, паводле сведчання вандроўнага лорда, быў "увянчаны снегавой каронай" (радок Байрана, перакладзены Р. Бараду­ліным). (Л. Дранько-Майсюк)

Практыкаванне 170. Прачытайце і дакажыце, што мова персанажаў у дадзеным урыўку з’яўляецца сціслай?

Паліна. Надзейка! Памацай-ка ў яго галаву. Нешта ён языком лапці падплятае.

Цярэшка. Ну, баба, баба, баба! Хутчэй варушыся! Дзе трыножка? Я на комінку цяпельца раскладу. Ды хутчэй, вы-ы! Яны во-во ў хату ўваляцца.

Паліна. Што ета ты? Ці жартуеш так? Ці мо і праўда – захварэў?! Таго бандзіта карміць? Ён жа людзей сваіх страляў. Ён жа спаліў двор Свірыдавых і дзяцей не пашкадаваў.

Цярэшка (хмуры). А мяне старастам прызначыў.

Паліна. Каго?!

Цярэшка. Мяне.

Паліна. Што-о-о?! (Яна ўжо сумняваецца, што ён жартуе).

Надзея. Старастам?!

Цярэшка. Старастам. (Ён радуецца, як дзіця). А як вы думалі?

Паліна (з жахам). Цябе?!

Цярэшка. Мяне!

Паліна (пытаецца ў Надзеі). Ён што? Пры сваім?

Надзея. Відаць, не пры сваім.

Цярэшка. Пры сваім, пры сваім, не турбуйцеся. (А. Макаёнак)

Практыкаванне 171. Прачытайце. Адкажыце, якія віды сказаў забяспечваюць сцісласць прыведзеных радкоў:

Тут – горы, Там – раўніны. Там – хлеб, Тут – камень. Тут – цесна, Там – прасторна, Але там вораг! (Я. Сіпакоў); Канчаецца лета: лісце туліцца да галіны, галіна – да дрэва, дрэва – да каранёў. (А. Разанаў)


Практыкаванне 172. Прачытайце ўрыўкі з тэкстаў навуковага стылю (навучальны падстыль) і адзначце ў іх выпадкі парушэнне лагічнасці (Прыклады ўзяты з артыкула А.А. Каўруса “Разгорнем падручнік”).

  1. Архаізмы могуць ужывацца ў мастацкай літаратуры з мэтай стварэння рэальнай мовы той гістарычнай эпохі, пра якую гаворыць аўтар; 2. Размоўна-прастамоўнымі з’яўляюцца пабочныя словы відно, бач, маўляў, пэўна, мусіць і інш.; 3. Адценне навізны аказіянальныя словы звычайна маюць толькі ў кантэксце; 4. Напішыце замалёўку ў гутарковым стылі; 5. Дакажыце на аснове канкрэтных прыкладаў, што для гэтага ўрыўка [тэксту для БелЭн] характэрна дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб’ектыўнасць выкладу матэрыялу; 6. Прачытайце верш У. Арлова, папярэдне склаўшы яго партытуру: абазначыўшы паўзы, лагічна выдзеленыя словы, стрэлкамі паказаўшы павышэнне і паніжэнне голасу пры чытанні паэтычных радкоў; 7. Ці ўсе словы ў левым слупку з’яўляюцца членамі сказа? Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў гэтага слупка.

Практыкаванне 173. Паразважайце разам з аўтарам (А.А. Каўрус, артыкул «Які ён, новы “правапіс”?») над пытаннем, ці ўяўляецца лагічным той факт, што імёны Восіп, Вольга цяпер ужываюцца ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай, а прозвішчы ад гэтых назоўнікаў чамусьці не маюць пачатковага (прыстаўнога) в, асабліва калі яны выкарыстоўваюцца ў афіцыйнай сферы: Осіпаў, Ольгін.

Практыкаванне 174. Прачытайце ўрыўкі з вершаў. Паразважайце, наколькі лагічна яны пабудаваны:

  1. У мяне быў дзед Васіль

І дзед Іван.

Была бабка Агата і

Ганна,

Але яны былі маўклівыя.

Быў прадзед Марцін

І прадзед…

Як яго?

Я нават імя яго не знаю.

Не сказаў, як звалі.

Быў нямы;

2) Я не твая ўжо. Я – з другім,

бо ты, Нарцыс, стаў сябелюбцам,

хоць быў калісьці дарагім,

але часам тым не вярнуцца;

3) Пакуль жыву, я так хачу

смак шчасця зведаць.

Каб сонца зорыла ўваччу

пад светлым небам;

4) Я ведаю, чаму жанчыны

Не бываюць такімі геніяльнымі,

Як мужчыны:

Муза жанчыны старэе разам з ёй,


А муза мужчыны заўжды

маладая і прыгожая.

Практыкаванне 175. Назавіце моўныя сродкі, якія парушаюць сэнсавую несупярэчлівасць прыведзеных радкоў.

Пагляджу ў твае сумныя вочы.

Чым развеяць нямую тугу?

Я зраблю для цябе ўсё,

што хочаш,

А шчаслівай зрабіць не змагу.

Не таму, што бедны,

як вецер.

І характар мой тут ні пры чым.

А таму, што на ўсім белым

свеце

Не бывае шчаслівых жанчын.

Практыкаванне 176. Якія ўмовы лагічнасці парушаюцца ў наступных урыўках?

1. Ускочыш, запаліш лямпу, а яны [пагранічнікі] уваляцца ў хату – белыя халаты, белыя да пят кажухі, белыя ад снегу валёнкі – асвецяць ліхтарыкамі сцены, двор, варыўню, хлеў, і зноў іх, устрывожаных, цягнуць за сабой на падворак у цёмную ноч з мяцеліцай вялікія, як цяляты, аўчаркі. (І. Пташнікаў)

2. Паспрабуйце не накарміць жывёлу толькі суткі, страт за месяц не паправіце. Жэня – жанчына добрая, вядома, карова на ланцугу – відовішча сумнае, што і гаварыць, але будучыня за стойлавым утрыманнем. (М. Герчык)

Практыкаванне 177. Якія сродкі выразнасці мовы заснаваны на парушэнні ўмоў лагічнасці? Падмацуйце свой адказ прыкладамі з прыведзеных урыўкаў.

  1. Шчаслівая пасляваенная беднасць (Я.Брыль); 2. Агееў далікатна правёў рукой па яе плячы, яна праглынула слёзы і хутка супакоілася, усміхнулася яму з ціхай самотнай радасцю (В. Быкаў); 3. Нечаканая злая радасць забіла Алесі дых, што яна разлучыць, развядзе Імполя з Хрысцяй (В. Адамчык);

4. Не хаваю дні ў прыполе –

Рассяваю поўнай жменяй.

Што ні дзень – жыцця ўсё болей,

Што ні дзень – жыцця ўсё меней. (Г. Бураўкін)

5. Ваююць да знямогі

І прагнуць перамог.

Так вечна з Чарнабогам

Ваюе Белабог. (Я. Сіпакоў)

Практыкаванне 178. Як вядома, на лагічнасць маўлення ўплывае сэнсавая несупярэчлівасць слоў у адным выказванні і выразнасць усведамлення гэтага выказвання тым, хто гаворыць ці піша. Прааналізуйце з боку лагічнасці прыведзеныя сказы і ўрыўкі:

  1. Ды хаджу невясёлы, Жаль у сэрцы пячэ. – Божа, хоць бы анёлам Дай палётаць яшчэ!; 2. Жанчына – у трынаццаць, Дзяўчо – і ў дваццаць сем. Па свеце лёс у танцы Цябе, як ліст, нясе. То кіне ў рукі тому, То гэтаму шпурне. Не жалішся нікому. Мяняешся ў цане (А. Бадак); 3. Цела ценю – не я, То асфальт ці зямля. Ён прырос да дарог, Да дрыготкіх спляценняў Іншых вулічных ценяў Пад ударамі ног І пад цяжарам колаў На асфальтавым муры. У святле ліхтароў З ценю сочыцца кроў (Т.Будовіч); 4. Смерць шалёна волатаў касіла. Ды ўставаў світальна маладняк… Веснавейна дыхаюць з магілаў, узыходзяць жывадзейнай сілай продкі нашы – прадчуванне дня; 5. Снег на косы, на плечы мне белым вэлюмам лёг… Зерне белага вечара сніць вясну на палёх (А. Хатэнка); 6. Чаму хусцінку рве вятрыска, Чаму мяне збівае з ног?.. Адчула раптам, Як ён блізка – Старэнькі стоптаны парог. Стаю ў здранцвенні, а матуля Ужо дачку да сэрца туліць…; 7. Дарэмна крыўдзішся, мой бераг, Я не адбілася ад рук. Ты шчырасці маёй не верыш, Не чуеш сэрца перастук. (А. Кавалюк)


Практыкаванне 179. Аўтар артыкула “Мне імя тваё дасталося…” С. Богуш піша, што “…імя жанчыны – гэта ўжо назоў кахання (адсюль і жанчына – само каханне). Такім чынам, у адным Слове і выказваецца пачуццё, і называецца тая, на каго яно накіраванае, і перадаецца яе прыгажосць. Тут імя сапраўды наглядна выступае як “арэна сустрэчы таго, хто ўспрымае, з тым, што ўспрымаецца”, і, несучы ў сабе самае-самае ад успрынятага, яно здольнае моцна ўздзейнічаць на ўспрымальніка, як, напрыклад, у гэтым урыўку верша Алеся Наўроцкага “Мне імя тваё дасталося…”

Абледзяніў мароз заснежаныя кусты,

вылятае з рота белаю грываю.

Нічога не трэба мне – толькі ты,

вясёлая і брыклівая.

Ля інтэрната на вадасцёкавай трубе

павіс мароз срэбным калоссем.

Трэба ты мне! Ды замест цябе

мне імя тваё дасталося.

Усяго імя. І я ад шчасця дурны.

Што з імем рабіць, скажыце?

Як соль, сыпануць яго ў суп грыбны?

Ці на хлеб наляпаць гарчыцай?

Ура! Я прыдумаў. Я на прыдумкі зух.

Мароз не на жарты звярэе.

Надзену імя тваё, нібы кажух,

бо нешта пальцішка не грэе.

Такім чынам, цікавая тэма ўласнага імя – яго глыбіннага і патаемнага сэнсу, містычнага значэння, псіхалагічнай сувязі паміж носьбітамі і самім імем – яшчэ чакае сваіх даследчыкаў”.

Прааналізуйце, ці дарэчна аўтар навуковага артыкула выкарыстоўвае ўрывак з верша А. Наўроцкага і чаму? Прааналізуйце мову верша.

Практыкаванне 180. Ці заўсёды дарэчным з’яўляецца ўжыванне дыялектызмаў у мастацкім стылі? Падмацуйце свой адказ прыкладамі з наступных сказаў:

  1. Міша пачынае боўтацца – валэхацца ў сажалцы; 2. Нездарма нажарыў – набагліў Грышка лазню, аж каменне ды бёрны трашчалі; 3. Галлё Белазоры ўплішчыў – угамзіў у твань; 4. Дождж нарабіў ужо шкоды – спляжыў – скулёмчыў жыта, авёс; 5. Людзі, вядома, лічылі, што перагінае палку старшыня – прадсядацель. (У. Рубанаў)

Практыкаванне 181. Прачытайце. Ці дарэчнымі ўяўляюцца вам выказванні аўтараў у пэўных сітуацыях:

  1. Я да цябе прыйшла здалёк…

Ты рады, брат мой? Я таксама…


(пад уражаннем наведвання братавай магілы напісала Е. Лось)

  1. І патыхае шчасцем,

Цяплом ад тых слядоў,

Гатоў да іх прыпасці,

Іх цалаваць гатоў.

(Я. Нечапаловіч піша пра абходчыка, які гатовы цалаваць сляды аўтамашын)

Практыкаванне 182. Пракаменціруйце ўжыванне слоў іншамоўнага паходжання. Растлумачце адрозненне паміж варварызмамі і экзатызмамі.

Мікіта (паклаўшы на стол некалькі тоўстых слоўнікаў): Между протчым, я гатоў, мусье профэсар.

Спічыні: Можам прыступіць, мусье рэгістратар. Учора мы збольшага прайшлі аддзел прывітанняў, сягоння павінны паўтарыць болей стала. Як вы прывітаеце, спаткаўшы немца?

Мікіта. Гута моргэн, гэр гэрманіш!

Спічыні: Добра! А цяпер, як вы прывітаеце, спаткаўшы немку?

Мікіта: Гута тах, балабоста прусічі!

Спічыні: І зусім не балабоста, а фрау… Паўтарыце: фрау, фрау, фрау!

Мікіта: Фраву, фраву, фру, фруву… Фраву-ву

Спічыні: Добра! А як вы прывітаеце, спаткаўшы вось такое… (паказвае) малое неманё?

Мікіта: Шабас гут, гэр кіндар фатэрлянд, между протчым.

Практыкаванне 183. Прачытайце. На аснове лінгвістычнага аналізу прыведзеных прыкладаў зрабіце вывад аб галоўных крытэрыях дарэчнасці ў мастацкім маўленні:

1. Буслай. Дай мне апахмяліцца, я яшчэ не такое загну… Я іншым разам такім разумным бываю, аж страх бярэ… Твой пісьменнік, мабыць, з-за гэтага і прыцягнуў мяне да сябе на хату… Як жывы персанаж. З мяне нашарашыць раман – раз плюнуць… Паднясі толькі чарку ды салёненькі агурочак, я такое магу ўляляшчыць – ніводзін вучоны не разбярэ. Во ўчора, мабыць, калі з ім паддавалі…

Аліна. Ды не мог ён з табой піць…

Буслай. Адкуль ты ведаеш?

Аліна. Ён не п’е…

Буслай. Саўсім?

Аліна. Зусім. Гарэлка супраць прыроды.

Буслай. Не зразумеў…

Аліна. Гэта зелле вынайшла чалавецтва… У натуральным стане спірт не сустракаецца… гэта вынік распаду, гніення… Ніводная жывёліна спірт ужываць не будзе.

Буслай. Чалавек не жывёліна, дарагуша… У яго ў гэтым кацялку (паляпаў па галаве) думкі розныя. Калі сабаку навучыць думаць, і сабака піць пачне… І не курыць?