ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2420
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
Адпаведныя рускія дзеясловы патрабуюць формы творнага склону з прыназоўнікам над: шутить над детьми, смеяться над недостатками, издеваться над ним.
Дзеясловы хварэць, захварэць і прыметнік хворы кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: захварэць на ангіну, хворы на грып.
У рускай мове назоўнік ставіцца ў форму творнага склону без прыназоўніка: заболеть ангиной, болен гриппом.
Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця гаварыць, казаць, распытваць, думаць, разважаць, клапаціцца патрабуюць ад назоўнікаў ці займеннікаў формы вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра адносіны, распытваць пра пачуцці, думаць пра яе.
У рускай мове залежнае слова ставіцца ў форму меснага склону з прыназоўнікам о (об): говорить об отношении, расспрашивать о чувствах, думать о ней.
Маўленчая практыка паказвае, што часта замест канструкцый з прыназоўнікам пра выкарыстоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам аб і месным склонам назоўніка (займенніка): гаварыць аб адносінах, распытваць аб пачуццях, думаць аб ёй. Хоць абедзве канструкцыі сінанімічныя, аднак трэба ўлічваць, што яны з розных сфер ўжывання: першая (з пра) уласціва гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры, другая (з аб) – афіцыйнаму і навуковаму стылям: паняцце аб дзеяслове, “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, “Закон аб аўтарскіх правах”.
Ужыванне прыназоўніка аб з’яўляецца нарматыўным таксама ў наступных выпадках:
у выразах тыпу аб праблемах, аб прыкладах, аб прамоўцах, аб прыметніку, у якіх ужыванне прыназоўніка пра вядзе да немілагучнасці, паўтарэння аднолькавых ці падобных складоў: пра праблемы, пра прыклады;
у канструкцыях з вінавальным склонам пры абазначэнні сутыкнення з аб’ектам у выніку руху: разбіць аб камень, біцца галавой аб сцяну, кроплі дажджу стукаюць аб шыбы, ударыць кулаком аб стол;
ва ўстойлівых выразах: аб малаку ног не павалаку, аб адной вадзе сыт не будзеш;
калі ўказваецца на пэўны прамежак часу, у межах якога адбываецца дзеянне: вярнуўся з камандзіроўкі аб адзін дзень.
Пры дзеясловах са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць назоўнік ставіцца ў форму меснага склону з прыназоўнікам па: хадзіць па суседзях, блукаць па лясах, бачыцца па выхадных, гладзіць па валасах, стукаць па спіне.
У рускай мове назоўнік ужываецца у давальным склоне з прыназоўнікам по: ходить по соседям, блуждать по лесам, видеться по выходным, гладить по волосам, стучать по спине.
Пры назоўніках лекцыя, нарысы, адзнака і інш. залежнае слова ставіцца ў форму меснага склону з прыназоўнікам па: лекцыя па гісторыі, адзнака па чарчэнні, адзнака па фізічным выхаванні (але адзнака за дыктант).
У рускай мове назоўнік ужываецца ў давальным склоне з прыназоўнікам по: лекция по горообразованию, оценка по черчению, оценка по физической культуре, оценка по диктанту.
Дзеясловы ажаніць, ажаніцца і прыметнік жанаты патрабуюць ад залежнага слова формы творнага склону з прыназоўнікам з (са): ажаніць з Аленай, ажаніцца са Святланай, жанаты з аднакласніцай.
У рускай мове залежны назоўнік ставіцца ў форму меснага склону з прыназоўнікам на: женить на Елене, женится на Светлане.
Пры абазначэнні адлегласці да чаго-небудзь ужываецца канструкцыя з прыназоўнікам за і вінавальным склонам колькасна-іменнага спалучэння: за сто метраў ад школы, за трыста кіламетраў ад Віцебска, за два крокі ад перамогі.
У рускай мове ў такіх канструкцыях выкарыстоўваецца назоўнік у месным склоне з прыназоўнікам в: в ста метрах от школы, в трёхстах километрах от Витебска, в двух шагах от победы.
Лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: два акіяны, тры студэнты, чатыры дні. Азначэнні пры такіх назоўніках таксама ставяцца ў назоўны склон множны лік: два глыбокія акіяны, тры старанныя студэнты, чатыры цёплыя дні.
У рускай мове названыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: два глубоких океана, три старательных студента, четыре тёплых дня.
Лічэбнікі пяць, шэсць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў родным склоне множным ліку як у беларускай, так і ў рускай мовах: пяць кветак, сем паверхаў.
У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку (рус. числитель) дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку (рус. знаменатель): адна пятая, дзве трэція, тры дзесятыя.
Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і вышэй, то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць дзевятых, восем пятнаццатых.
Пры ўтварэнні вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў ужываюцца наступныя канструкцыі: 1) з прыназоўнікам за + вінавальны склон назоўнікака (займенніка): вышэйшы за сястру, тэмпература вышэйшая за нуль, прыйшоў раней за цябе; 2) з параўнальным злучнікам як або чым + назоўны склон назоўніка (займенніка): брат вышэйшы, чым сястра; прыйшоў раней, чым ты.
У рускай мове ў гэтым выпадку ўжываюцца беспрыназоўнікавыя канструкцыі: брат выше сестры, пришёл раньше тебя, температура выше ноля.
Асаблівай увагі пры выбары прыназоўніка і формы ўскоснага склону патрабуюць таксама наступныя канструкцыі:
|
У бел. мове |
У рус. мове |
|
Чытаць сам сабе |
Читать про себя |
|
Пісаць (звярнуцца) на адрас |
Писать (обратиться) по адресу |
|
Загадчык кафедры (бібліятэкі) |
Заведующий кафедрой (библиотекой) |
|
Зайду (убачымся) днямі |
Зайду (увидимся) на днях |
|
Два разы на тыдзень |
Два раза в неделю |
|
Згодна з дамоўленасцю (з правілам) |
Согласно договорённости (правилу) |
|
Гаварыць на карысць каго-небудзь |
Говорить в пользу кого-нибудь |
|
Будынак на пяць паверхаў |
Строение в пять этажей |
|
Бачыць на свае вочы |
Видеть своими глазами |
|
Чуць на свае вушы |
Слышать своими ушами |
|
Смяяцца праз сон, гаварыць праз смех (слёзы) |
Смеяться сквозь сон, говорить сквозь смех (слёзы) |
|
Спазніцца праз яго |
Опоздать из-за него |
|
Глядзець сябе (‘клапаціцца пра сваё здароўе, берагчы сябе’) |
Смотреть за собой |
|
Спяваць на два галасы |
Петь в два голоса |
|
Сачыненне паводле рамана |
Сочинение по роману |
|
Град па гарошыне |
Град с горошину |
|
Што да мяне, то…; калі зайшла гаворка пра мяне, то… |
Что касается меня, то… |
Памылкі дапускаюцца пры выбары граматычнай формы выказніка пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным спалучэннем. Таму трэба памятаць, наступнае:
Выказнік звычайна ставіцца ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:
спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам: прайшло пяць сутак;
спалучэннем зборнага лічэбніка з назоўнікам: прыехала трое братоў;
спалучэннем назоўніка няпэўна-колькаснага значэння (большасць, меншасць, шэраг, мноства, большая частка, меншая частка і інш.) з назоўнікам у родным склоне множнага ліку: большасць прысутных прагаласавала;
спалучэннем слоў некалькі, многа, мала, багата, шмат, столькі, колькі з назоўнікам: спявала некалькі вучняў.
Аднак ва ўсіх пералічаных вышэй выпадках выказнік можа ставіцца ў множным ліку пры дзейніку са значэннем асобы ці калі падкрэсліваецца актыўнасць дзеяння: экзамен здалі дваццаць студэнтаў, большасць выпускнікоў паступілі ў ВНУ.
словазлучэннем, у якое ўваходзіць назоўнік са значэннем пэўнай колькасці (дзясятак, сотня, тройка, пяцёрка і інш.): сотня пар вачэй глядзела на мяне;
спалучэннем назоўніка (займенніка) у назоўным склоне з назоўнікам у творным склоне, калі трэба паказаць, што асоба, абазначаная творным склонам, з’яўляецца другараднай (бацька з сынам стаяў на прыпынку, Міхась з Жэнем напісаў сачыненне). Калі ж падкрэсліваецца роўнасць абедзвюх асоб, то выказнік ставіцца ў множным ліку (маці з бацькам жылі дружна, брат з сястрой паступілі ва ўніверсітэт).
Займеннік, што ўжываецца замест зборнага назоўніка, павінен стаяць у адзіночным ліку: Аўтар праўдзіва адлюстраваў жыццё беларускага сялянства, яго мары і імкненні да лепшай долі.
Сінтаксічнай памылкай з’яўляецца таксама неапраўданае нанізванне залежных адзін ад аднаго назоўнікаў у адным склоне (пераважна ў родным склоне), у выніку якога канструкцыі ўспрымаюцца з цяжкасцю. Д. Бугаёў прыводзіць наступны прыклад: “Рэтраспектыўны план драмы не адыграў значэння вытлумачальніка вытокаў станаўлення характараў герояў”. Параўнаем яго з класічным прыкладам з Ф. Рабле: “Дзед траюраднага брата старэйшай сястры цёткі зяця дзядзькі нявесткі яго цешчы пахаваны ў Маезе”.
Сінтаксічныя памылкі часам бываюць выкліканыя змешваннем дзвюх ці больш семантычна тоесных сінтаксічных канструкцый: аплаціць за праезд (правільна: аплаціць праезд або заплаціць за праезд); заняць першынство (правільна: заняць першае месца або заваяваць першынство); дапамога над арганізацыяй (правільна: дапамога арганізацыі або шэфства над арганізацыяй).
Як бачна, будова сінтаксічных канструкцый адлюстроўвае асаблівасці мыслення і з’яўляецца паказчыкам агульнай культуры маўлення таго, хто гаворыць.