ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2025
Просмотров: 2418
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення
Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306
Жанры афіцыйна-справавога стылю
Камунікатыўныя якасці маўлення
Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы
Правільнасць маўлення: лексічныя нормы
Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы
Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы
Выразнасць і вобразнасць маўлення
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі
Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.
Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)
Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню
Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.
2. Увечары князь Ізяслаў, правёўшы перамовы з Міндоўгам, выпіўшы з ім мёд і развітаўшыся да заўтрашняга дня, пад вялікім сакрэтам склікаў проста ў сваёй апачывальні самых блізкіх людзей, правераных часам на вернасць яму, князю, думцаў [дарадчыкаў]. Прыйшлі ваявода Хвал, святы айцец Анісім, тысяцкі Раданег, пасаднік Ізот, баяры, купцы і залатары з вакольнага горада, і сярод іх такія вятшыя і багатыя срэбрам, як Сарока, Іван, Тугажыл (Л. Дайнека); Алесь шукаў усё, што толькі было магчыма, па гісторыі. На калядныя вакацыі ён спустошыў частку дзедавай бібліятэкі (У. Караткевіч); Дома пражыць танней, можна было не чапаць пенсіі за летнія месяцы (Якуб Колас); Салавей, як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках. (З. Бядуля)
3. Цярэшка, Цярэжачка,
Ціраз бор дарожачка
Бітая, таптаная,
Я ў мамкі каханая.
Мой жа ты, дзядулічка,
Я твая бабулічка.
Сядзь жа ты на печы ў кутку,
Я табе штэнікі вытку
Тонкія-таненькія,
Белыя-бяленькія,
Тонкія-танюсенькі,
На пальцу раўнюсенькі,
Мой жа ты, дзядулічка,
Чаго ж ты й уцікаеш.
Ці ты мяне не знаеш? (Жаніцьба Цярэшкі)
4. І добра на зямельцы будзе ўсім! Усе родные, радые, усе дужые, ладные. Сьвеціць сонійка, а ў гайку птушачкі пяюць весела так, лагодненька, а красачкі цьвітуць, пахі-араматы прыемные любые носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпчыць думу сьвятую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не “мужыцкай” сялянскай працы справядлівай... (М. Гарэцкі)
5. А вунь тут недалёчка самаход адзін жыў – Рыгор Парцянкін. Дык ён усё хлеб з булкаю, нібы з салам, еў. Бывала, жуе сухі блін-цадзень, а сам давольны такі і ўсё прыгаварвае: “Блін не клін – жывот не расколе”. Усё яму ніяк не ручыла. Праўда, ён і сам быў трохі гультаяваты. Поле сваё ўспашыць адзін раз – і ўсё. А потым сеіць шкадуючы – па дзве зярніны ў руку з сявалкі бярэць, а робіць выгляд, што пшаніца аж праз пальцы цэдзіцца – у кулаку не месціцца. Мой бацька казаў яму: “Ты, Рыгор, кулаком поле не абманеш, нада ў жменю ўзяць ды ўзяць”. (Я. Сіпакоў)
Практыкаванне 42. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце адметнае ў лексічным складзе і граматычным ладзе. Што адрознівае пераклад ад арыгінала?
Дорожки сада были усыпаны ровным крупным гравием, хрустевшим под ногами, а с боков обставлены большими розовыми раковинами. На клумбах, над пёстрым ковром из разноцветных трав, возвышались диковинные яркие цветы, от которых сладко благоухал воздух. В фонтанах журчала и плескалась прозрачная вода; из красивых ваз, висевших в воздухе между деревьями, спускались гирляндами вниз вьющиеся растения, а перед домом, на мраморных столбах, стояли два блестящие зеркальные шара, в которых странствующая труппа отразилась вверх ногами, в смешном, изогнутом и растянутом виде. (А. Куприн)
Долгий осенний закат догорел. Погасла последняя багровая, узенькая, как щель, полоска, рдевшая на самом краю горизонта, между сизой тучей и землёй. Уже не стало видно ни земли, ни деревьев, ни неба. Только над головой большие звёзды дрожали своими ресницами среди чёрной ночи, да голубой луч от маяка подымался столбом и точно расплёскивался там о небесный купол жидким, туманным, светлым кругом. Ночные бабочки бились о стеклянные колпаки свечей. Звёздчатые цветы белого табака в полисаднике запахли острее из темноты и прохлады. (А. Куприн)
3. К рассвету ветер стих. Медленней поплыли тогда тучи и стал накрапывать редкий тёплый дождь. В степи сразу волнующе пахнуло весной, повеяло дальним югом. А когда занялось над сопками тихое утро, дождь перешёл в ливень. Дымным пологом косо падающей воды надолго закрыло утренние дали. К вечеру мелководная речка взбугрилась, помутнела и яростно кинулась из берегов в лога, в степь шалой неукротимой волной. На пенных бурых гребнях её крутились плоские льдины, неслись деревья, с корнями вывернутые из земли; не спеша проплывали копны слежавшегося сена, на которых каркали отощавшие за зиму вороны. По макушки в воде стояли прибрежные тальники.
На третий день к обеду выглянуло солнце. Весёлое чистое солнце весны. И сразу преобразилась неприглядная скупая земля. В тонком мареве зазывно заголубели сопки, сливаясь на горизонте с бездонным небом, заструился в долинах сильный пар. В посёлке, радуя глаз, засверкали тесовые крыши, загорланили на поветях и заборах петухи. И выходя из жилищ на воздух, невольно улыбались люди солнцу, дымящимся лужам и горланящим петухам. (К. Седых)
Практыкаванне 43. Вядома, што стылізацыя – мэтанакіраванае ўзнаўленне ў творах мастацкай літаратуры моўных асаблівасцей пэўнай эпохі, сацыяльнага асяроддзя, індывідуальна-аўтарскай манеры пісьменніка, адметных рыс фальклорных тэкстаў, выбраных у якасці аб’екта пераймання (імітацыі). Прачытайцс наступныя ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў і вызначце ў іх тып стылізацыі:
1. – О, панна Зоф’я! Не патрэбна ўжо лішніх словаў, сёння апоўначы ваш верны рыцар будзе чакаць вас ля ганку, што на заднім двары, ля куста чырвоных парэчак. I не трэба браць з сабою ані дыяментаў, што ёсць слёзы беднага народу, ані золата, бо яно заплямлена чужым потам і крывёю... Хіба што трохі, на першыя затраты, ну там, кватэру наняць, фарбы алейныя купіць...
...Панна Зоф’я выдзерла з мастакоўскіх слабых рук сваю руку і прыўзнялася:
– Ты шо, мазідла, п’яны? Цэлы месяц галаву тлуміў усялякай лухтой, Кліпатры, Ляізы, Біятрычы... Гаварыла татусю, каб не скупідомнічаў, наняў нармальнага мастака. Еканомія, еканомія... галадранцаў усялякіх толькі ў дом і пушчаць! Татусю, татусю! Шо скажу! (Л. Рублеўская)
2. – Опріділенно, мон амі, – казаў Данілка ўважлівым слухачам, – ёсць у мяне там добрыя перспектывы. Дзядзька ўладкаваў каля сябе, как-то так-то і яго месца займу...
– Вы, папа, зусім пагарыце, – ракатаў малады басок сына. – Што гэта за музыкі, вобче говоря, нейкія полечкі... Вы б заказалі сабе музычную машыну. Ручку падкруціў – і грае вальсу ці раманс. Вы, папа, ведаеце, што такое вальса? (Л. Рублеўская)
Ты сабе, раднулечка, як хочаш,
Я ж сабе – таксама, як хачу.
Дзякуй твайму доміку, сыночак,
Я ў сваю хацінку палячу. (Я. Сіпакоў)
Міндоўг, люта пасварыўшыся з новагародскімі думцамі і перш за ўсё з іерэем Анісімам, хацеў адзін узяць назад Літву. Ды не атрымалася, не хапіла сілы. I ён вярнуўся ў Новагародак, згадзіўся зрабіць усё, што запатрабуюць ад яго новагараджане. Вядома ж, першым патрабаваннем было ягонае і яго баяр хрышчэнне ў праваслаўную веру, адмаўленне ад балвахвалства [паганскія звычаі і абрады]. I калі ў лютым месяцы, у самым канчатку, прыгрэла сонца і папаўзлі з елак і соснаў снегавыя шапкі, усе новагараджане абодвага цела [мужчыны і жанчыны] сабраліся каля гары, што ўсходней вакольнага горада. Міндоўг з найбліжнімі баярамі стаяў на гары, і святы айцец Анісім з урачыстым бляскам у вачах асяняў іх крыжам. (Л. Дайнека)
Настырныя рыфмы
… паэтам
Рыфмы лезуць самі ў галаву
А. Вольскі
Бывае, часцяком пад вечар,
Калі прыляжаш у траву
І галаву запоўніць нечым,
То лезуць рыфмы ў галаву.
Аб іх не думаеш ні звання –
Хапае і без іх турбот.
Яны ж настырна лезуць самі,
Як мошкі ў раскрыты рот.
І не даюць ні піць, ні есці,
Ні нават выспацца як след.
А толькі перастануць лезці –
І я адразу не паэт. (А. Зэкаў)
Сам без сябе
Я ўсё табе аддаў…
.......
Няўжо ўсяго аддаў
І больш няма мяне ?!
Адпусці мяне, я прашу,
Хоць на міг да сябе самаго!
Р. Барадулін
Між леташніх атаў
Табе я задарма
Ўсяго сябе аддаў –
І больш мяне няма.
Увесь растаў і сплыў,
Як ранішні туман.
Учора яшчэ быў,
А сёння ўжо няма.
Адпеў і адгудзеў,
Як чмель паміж атаў.
Няма мяне нідзе,
Бо сам сябе аддаў.
І вось ужо не ў лад
Малю я аб журбе:
Вярні мяне назад,
Бо як жыць без сябе? (А. Зэкаў)
Практыкаванне 44. Шарль Балі адно з адгалінаванняў стылістыкі называе індывідуальнай стылістыкай, В.У. Вінаградаў – індывідуальна-мастацкай стылістыкай, задачамі якой з’яўляецца вывучэнне ідыястыляў. Ці варта, на ваш погляд, вылучаць такое адгалінаванне? Пацвердзіце свае меркаванні аналізам манеры пісьма Максіма Танка:
Заўсёды можна знайсці
Нейкія словы пры развітанні
З юнацтвам, з каханннем,
З усходам і захадам сонца,
З адлятаючым выраем,
З ападаючай лістотай,
З дажджом і снегам,
З прыдарожнымі студнямі,
З начлежным гасцінным цяплом,
З сяброўскай бяседай і чаркай…
І толькі не знайсці іх
Пры развітанні з Радзімай.
Парог, вычасаны з успамінаў,
Астаўся за мной;
Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,
Асталіся за мной;
Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,
Асталіся за мной;
Хата, пакрытая крыламі ластавак,
Асталася за мной, –
Як жа мне не азірнуцца назад,
Нават калі б я застыў
Слупом солі?
Практыкаванне 45. Вызначце аўтара наступнага тэксту. Абгрунтуйце свой адказ. (Магчымыя аўтары: А. Разанаў, У. Арлоў, М. Танк).
Такое маўчанне ў снезе,
такая далеч,
такая бель –
што замірае душа: не ўмее яна яшчэ
быць такой.
Шастае шорсткая асака.
Сінеюць самотныя лозы.
У вёсцы запальваюцца агні.
У снега позірк маіх надзей,
у снега маіх летуценняў голас.
Практыкаванне 46. Напішыце сачыненне-мініяцюру на тэму “Мая любімая пара года”, выкарыстоўваючы вобразныя сродкі.
Практыкаванне 47. Ахарактарызуйце асаблівасці дыялагічнай мовы.
1. Недзе на другім канцы завялі сумную песню, мусіць, сабралася купка моладзі. Песня хутка сціхла, знянацку віскнула дзяўчына, якую ўшчыкнуў ці паказытаў гарэзліва хлопец.
– Алена Зайчыкава, мабуць, першая гоніць цягучую маўклівасць Ганна.
– Мабуць, Алена...
– От, любіць вішчаць... Шлакоткі страх як баіцца!.. – Яна раптам упікае: – А вы ўжэ і рады!
– Я што?.. Трэба яна мне, як леташні снег!..
– Мабуць, трэба...
– Ды я каля яе ніколі блізка не сядзеў!
– Не брэшаш?
– От яшчэ!.. Хрысціцца хіба!... (І. Мележ)
2. Лявон. Ты вось што... Ты гэта... Ты не шукай посцілку. (Зноў падміргвае.) Я згубіў яе.
Лушка. Як гэта згубіў? Дзе ж ты яе згубіў?
Лявон (злуецца). Дзе, дзе!.. Згубіў, і ўсё!.. І калі што, дык ты, гэта во, не прызнавайся!
Лушка. Як гэта не прызнавайся?
Лявон. А так, не прызнавайся, і ўсё! Не твая посцілка, і баста! Не ведаю, і ўсё тут. Калі знойдзе хто.
Лушка. Як жа не мая, калі яна мая?! Ой, Лявон, нешта ў лесе вялікае-вялікае здохла. Нездарма ты так. То, бывала, каб здаць у магазін вышчарбленую бутэльку, дык ты гатоў паўдня сядзець ды сургучом замазваць шчарбіну... А тут – посцілка, і ты: “Не прызнавайся!” Натварыў нешта?
Лявон. Глупства, нічога я не натварыў. Толькі... на вуліцу будзе – не пакажыся, засмяюць. А я не хачу, каб з мяне смяяліся. Ясна? Не хачу!
Лушка. Дык ты хоць мне прызнайся.