ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2426

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Практыкаванне 35. Выпішыце з газет ці часопісаў прыклады вобразных сродкаў і сродкаў выразнасці мовы:

  1. метафары-газетызмы: клімат, сфера жыцця...

  2. газетныя перыфразы: людіі ў белых халатах, другі хлеб...

  3. прыказкі і фразеалагізмы з узуальнай або аказіянальнай функцыяй:

Мой родны кут, як ты мне мілы,

Ды назву вымавіць тваю не маю сілы...

  1. інш.

Практыкаванне 36. Прачытайце тэксты, назавіце і ахарактарызуйце іх вобразныя сродкі.

1. Над густа-сінім возерам чарот

3 прыходам восені шуміць тужліва.

Здаволена гумно на поўны рот

Глытае дар багатай, спелай нівы.

Як шэрань на траве, палотнаў рад,

Ля хат вясёлыя гамоняць людзі,

Кабеты ў садзе кормяць немаўлят,

Сад засаромеўся і стаў аж рудым. (У. Караткевіч)

2. А як добра ў чэрвені ў жытным! Гамоняць і гамоняць пад ціхімі павевамі ветру лёгкія яшчэ каласы з жоўтымі пяшчотнымі завушніцамі на іх. Яны нібы цягнуцца да празрыстага неба і просяць спагады ў прыгожыя часы свайго красавання. І хоць няма ні зярняці ва ўсім гэтым хвалюючым моры, а ўжо чуецца ледзь-ледзь хлебны пах, які так прыемна казыча ноздры... Густы цёмна-зялёны ячмень з сінім налётам фанабэрыста распускае пушыстыя вусы. Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі каралямі. Доўгімі зялёнымі шнурамі выцягнулася бульба. Толькі расплюшчвае вочы лён, а на сенажацях кветак, што і не пералічыць... (П. Броўка)

Практыкаванне 37. Прачытайце ўрыўкі. Назавіце сродкі індывідуалізацыі мовы персанажаў. Выпішыце аналагічныя прыклады з твораў беларускіх пісьменнікаў.

1. – Куранёўцы, усё, што тут, та-скаць, ізлажыў наш настаўнік, інцілігент Сцяпан Уласавіч, трэба кожнаму запомніць і ўзяць на заметку. Ён уцэліў правільно. Дзядзькі, а таксамо і жанчыны, маткі, падумайце, што скажуць нам нашы дзеці, калі вырастуць цёмнымі, так сказаць, невукамі. Не скажуць яны нам свайго “дзякуй”. Бо, як пісаў вялікі рускі паэт Мікалай Аляксеевіч Някрасаў, невукам у будушчым жыць будзе багато цяжэй, чым усім нам, таму што, та-скаць, наступіць новая епоха. І невучоным не будзе дарогі ні туды, ні сюды!.. (I. Мележ. Людзі на балоце)

2. Цётка Сарока толькі сабралася выказаць прычыну, як у кутку ўбіўся гарэзны Зайчык, закруціўся, чапляючыся да кожнай, быццам лезучы цалавацца.

Дзевачкі мае, кветачкі! Занудзіліся, мабуць, без кавалера!


Аге ж! Трэба ты нам, стары пень, як учарашні дзень!

А не, не трэба, Сарока-белабока? А чаго ж ты, як на людзях “стары пень”, а як адны пабачымся, дак і “кветачка” і “ягадка”! – Зайчык перабіў Сароку. – Шчэ і ў восець нанач звала!

Мужчыны, хлопцы, усе ў хаце глядзелі цяпер на Зайчыка, смяяліся, падначвалі яго Сароку. Цётка ўпікнула:

Дзяцей поўны хорам, а сам, як малы – не сорам! (Іван Мележ. Людзі на балоце)

3. Куторга. Ну, хвала богу, бацькоў удалося атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб дзеўку амарочыць. Прынадны, бач, кусочак. Тварык – як сонейка яснае, шчочкі – як малінкі красныя, губкі – моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчырыць зубкі – то, здаецца, бачыш два перлавыя шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, гаспадар з хаты ўцячэ. Дык няхай жа дзень у дзень блінамі гасцей прымае. (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта)

4. Кручкоў. Ну, дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: па ўказу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Петровны 49 апреля 1893 года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай от 23-го сенцябра 1903-га года, а равномерно в смысле Статута літоўскага раздзела 8-га, параграфа 193-га, коім назначается в пользу суда от цяжушчыхся грывны. Обжалованный Протосавіцкі імеет зараз жа ўплаціць пошлін 20, прогонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалуюшчыйся Ліпскі ў палавіне таго; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, – па 9-ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, – па 3 рублі. Плаціце! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта)

5. Што ж, еслі просіць прадсядацель,

Ці, ізвіняюсь, тамада,

Каб я сказаў, што к гэтай даце,

То я далжон адвеціць: да!

Дык вот у нашай юбіляркі

Ёсць многа качастваў такіх,

Што быў бы грэх не віпіць чаркі,

Не ўшанаваць пачотам іх.

А першым качаствам законна

Шчытаю я без лішніх слоў

Што, хоць і ў возрасце прыклонным,

Ана не знаець дактароў.

Другое качаства па праву

Адмецім такжа мы спаўна,

Што патрудзілася на славу

За жызь працоўную ана.

А трэцім качаствам гардзіцца

Найболей нада, што ўдава


Зрасціла нас, как гаварыцца,

І ў жызь пуцёўку нам дала.

У ту вужасную разруху,

Благадара і вапракі,

Ана не пала сілай духу:

Пускала нас – как пціц, з рукі!..

Н. Гілевіч. Родныя дзеці.

Практыкаванне 38. Прачытайце тэксты. Вызначце, якія моўныя асаблівасці збліжаюць стыль гэтых урыўкаў з іншымі кніжнымі стылямі? 3 якой мэтай аўтары выкарыстоўваюць сродкі іншых стыляў у мове мастацкай літаратуры?

1. – Таварышы, партызанскае войска! Давайце пагамонім аб справе. ІІара нам за дзела ўзяцца. Не па сваёй волі, сокалы мае, туляемся мы па лясах. Паднялася на нас панская навала. Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. А за што? За тое, што не захацелі быць панскімі батракамі, што асмеліліся скінуць ярмо, у якое ўпрэглі гарапашніцкі бедны народ паны і капіталісты; за тое, што стаялі мы і стаімо за бальшавікоў, за Савецкую ўладу – якая скінула багатых і перадала яе ў рукі рабочых і беднага сялянства. (Я. Колас)

2. Я, Таквіля Мондрая, наперад душу сваю пану Богу паручаючы, будучы на цела хвораю, але пры добрым розуме, усё памятаючы, з добрай волі свае і з парадаю прыяцеляў, перад сведкамі, на то запрошаных: солтысам Янам Вайтовічам і суседам сваім Браніславам Літаварам – зямлю сваю, а таксама быдла, вялікае і малое, скарб весь дамовы, з ласкі Божае набыты, гэтым тастамантам адказую і апісую нявестцы сваёй Алесі Мондрай, каб яна да самае смерці нашае мяне і нябогую дачку маю Ёўку, тутака памянёную, даглядала і карміла, а па смерці цела грэшнае па-боску пахавала.

Пісана ў аўторак, 14 грудня 1938 року, у вёсцы Верасава.

Руку ўласную прыклалі: Таквіля Гальяшова Мондрая.

Сведкі: Ян, сын Станіслава і Марыі, Вайтовіч, Браніслаў, сын Ясеў і Зосін, Літавар”. (В. Адамчык)

Практыкаванне 39. Прачытайце тэксты. Ахарактарызуйце іх лексіка-фразеалагічныя і граматычныя асаблівасці. Акрэсліце стылістычігую ролю гутарковых і прастамоўных слоў.

1. А там за доўгімі сталамі,

У стол уткнуўшыся насамі,

Сядзяць пісцы, як гною кучкі,

Скрыпяць іх пёрцы, ходзяць ручкі,

Трашчаць, як конікі на сене

Ці тыя шашалі ў палене,

Заняты кожны сваім дзелам...(Я. Колас)


2. – Ой, не чапай, а то рассадзіць!

Няхай яна, брат, лепей спрахне!

Зачэпіш, падлу, ды як гахне!

I вочы высмаліць, і кішкі

Шпурне, глядзі, аж да Лукішкі.

О, з ёю, брат, такія штукі! –

Спужаўся дзядзька, борзда рукі

Рвануў назад, як ад гадзюкі,

Ды так, што Грышка стаў смяяцца.

Хадзем, брат, лепей сілкавацца! (Я. Колас)

3. Бяжыць нехта ўслед. Дзяўчанё нейкае. Цьфу ногі непрыкрытыя, а ўжо, лічы, дзеўка. Чыя ж гэта можа быць? Не, не ведаю. Хутка, мабыць, як ягоная Верка, лахі пад пахі, і ў мястэчка! Верка... Штосьці ні разочку яе тут не ўгледзеў на Далінцы. Мо ў таксоўцы якой прылятала? Ці ў аўтобусе? Ды нешта ж і аўтобуса рэйсавага даўно ён не бачыў. Не едзе Верка! Во, не стала яго, і рухнула ўся сямейка. Развалілася. Мо, з Віцькам чаго пасварыліся, не падзялілі? А дзяліць было што! Дабра нямала ён пакінуў. Хоць, бывала, і чаркі ад сябе не адкідваў. 3-за той, другой, у Мікіткі Кульгавага, можна сказаць, і памер. Яму ўсё не давала спакою тая чарка. Каб не яна, мо і не матляўся б тут, на гэтай галіне. Ва ўсялякім выпадку гадочкаў і пяць яшчэ там працягнуў бы... (Р. Баравікова)

4. Гастрыт (трохі супакоіўшыся). Не разумею! Як так можна? Усё яму добра, усё яму хораша! Што за народ?! Б’юць іх – добра, апошняе адбіраюць – хай, дзеці забыліся – так трэба, смерць у вочы глядзіць – заходзь, любая, чарку дам! Лаптухі! Увесь век перад усім і ўсімі гнуцца, скараюцца!

Мульцік. Перад жыццём скараемся, дурань зацяты... Перад жыццём! Яно і маці наша, і бацька, і цар і бог справядлівы...

Гастрыт. Пагляджу я...

Мульцік. Не хадзіў бы ты да майго калодзежа... Га, Мікіта?..

Гастрыт. Хадзіў і буду. Не забароніш.

Мульцік. Забараніць не магу... Гэта калодзеж... Уся вёска з яго некалі ваду піла... Самая смачная, самая чыстая ва ўсім раёне...

Гастрыт. У цябе? Самая смачная? Цьфу!

Мульцік. Што ты робіш, вырадак?! На святы калодзеж пляваць! Гэта вада душу мякчэйшай робіць і галаву яснай... Я мо такі доўгі век і жыву, што з маленства яе п’ю, а ты...

Гастрыт (папрасіў). Васіль, растлумач ты мне... Хоць забі – не разумею...

Мульцік. Што растлумачыць?

Гастрыт. Ты проста прыдурак ці толькі прыкідваешся? Сонцу, як людаед, моліцца, вада ў яго не проста вада, а жывая... Нябожчыку на пятку капні – у скокі пойдзе... Здзяцінеўся пад старасць! Нездарма цябе Мульцікам клічуць.


Мульцік. Ідзі ты, Мікіта, адсюль...

Гастрыт. Не пайду.

Мульцік. Не трывож майго сэрца!

Гастрыт. Не пайду! Вуліца не твая.

Мульцік. Тады злазь з лаўкі, падла! Лаўка мая, сам рабіў...

Гастрыт устаў з лаўкі, сеў побач на траву.

Гастрыт. Падавіся сваёй лаўкай! Куркуль!

Мульцік маўчыць.

Міраед.

Мульцік маўчыць.

Перажытак кулацкі. (А. Дудараў)

Практыкаванне 40. Выпішыце вобразныя сродкі, акрэсліце іх функцыю. На чым акцэнтуюць увагу аўтары вершаў?

1. Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі...

Ты жыла і ў працы і ў баях. (П. Панчанка)

2. Я выпешчу, выпушчу ў ранак вясновы,

Як птушак, душы запаветныя словы

Пасланцамі песеннай матчынай мовы.

Каму – і якія! – патрэбны замовы,

Каб не забыць, як на голлі сасновым

Ліўні развешваюць смех перуновы,

Каб не забыць, як на лісцях кляновых

Дыхае хлеб у цішы вечаровай.

Родная мова...

Нас ёй вучылі

Цёплыя маміны рукі ў маршчынах,

Вусны каханага, песні спачыну,

Боль у вачах адзінокай жанчыны,

Сны і бяссонне пад спеў салаўіны,

Даўнія, горкія бацькі ўспаміны...

Несці нашчадкам мне ў сэрцы даччыным

Матчыну мову, мову Айчыны. (Т. Бондар)

Практыкаванне 41. Прачытайце урыўкі. Акрэсліце функцыю слоў абмежаванага ўжытку ў кантэксце стылю мастацкай літаратуры.

1. Шыковічу чамусьці больш за ўсе кінуўся ў вочы і запомніўся маленькі апарацік, які надзелі Зосі на левае вуха. (Пасля ён даведаўся, што гэта аксігемометр – прыбор, які вызначае насычанасць крыві кіслародам) (I. Шамякін); – Настасея, тампон! Дыхай, Антонавіч, дыхай... Цяпер толькі масаж... Кроў паступіць у каранарныя сасуды... Разам з ёй пойдзе і адрэналін... Дыхай, Антонавіч... Калі цяпер яно не адзыўнецца, больш мы нічога не зможам зрабіць. Каранараспазм у яе на кардыяграмцы чытаўся... Але каб так? Адразу? Дыхай, Антонавіч, дыхай... Што робіцца на дварэ... Бела ад граду, як ад снегу... Настасея, лаві пульс... Дыхай, Антонавіч... Настасея, вытры яму пот з лба... (I. Пташнікаў); Можна гаварыць пра сіндром, сукупнасць некаторых сімптомаў у анамнезе, аб праявах дысфорыі і аутызму пры лабільнай дэградацыі інтэлектуальнага ўзроўню. (П. Місько)