ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 26.09.2025

Просмотров: 2445

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

А.М. Багамолава, г.К. Семянькова стылістыка і культура беларускага маўлення

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту………………………………………...306

Прадмова

Уводзіны

Тэарэтычная частка

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы

Афіцыйна-справавы стыль

Жанры афіцыйна-справавога стылю

Навуковы стыль

Жанры навуковага стылю

Публіцыстычны стыль

Жанры публіцыстычнага стылю

Гутарковы стыль

Стыль мастацкай літаратуры

Жанры мастацкага стылю

Канфесійны стыль

Камунікатыўныя якасці маўлення

Правільнасць маўлення

Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

Правільнасць маўлення: арфаграфічныя нормы

Правільнасць маўлення: лексічныя нормы

Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Правільнасць маўлення: сінтаксічныя нормы

Правільнасць маўлення: пунктуацыйныя нормы

Дакладнасць маўлення

Лагічнасць маўлення

Чысціня маўлення

Дарэчнасць маўлення

13 Сентября 2006 года

Багацце маўлення

Выразнасць і вобразнасць маўлення

Сцісласць маўлення

Практычная частка

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Практыкаванне186. Прачытайце верш. Знайдзіце словы, якія негатыўна ўплываюць на чысціню мовы.

Мыюцца і кацяняты. (а. Кавалюк)

Тэксты для аналізу

Малітва пры ўваходзе ў сьвятыню

Паводле іоана сьв. Эвангельле. Разьдзел 1.

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

Габелен і кераміка 90-х...

Самая прыгожая жанчына

Прыкладны парадак лінгвастылістычнага аналізу тэксту

Узоры тэстаў

Спіс літаратуры

Адказы да тэстаў

Лявон. I табе не трэба ведаць. Глупства, і ўсё!

Лушка. Ты нешта фінціш, Лявон. Можа, з другой бабай накрываўся посцілкай, а цябе спаймалі?

Лявон. Што ты вярзеш немаведама што! Разумееш? Прашу: не прызнавайся. Значыць, не прызнавайся, калі прашу. Можаш ты гэта зрабіць, каб далей ад ліха. (А. Макаёнак)

Практыкаванне 48. Прачытайце тэксты. Да якой разнавіднасці гутарковага стылю іх трэба аднесці? Назавіце лексічныя, сінтаксічныя і іншыя рысы гутарковага стылю ў гэтых тэкстах. Параўнайце мову ўрыўкаў.

1. “Дарагая суседка, мілы таварыш Аленка! Мне дужа хочацца ведаць, як ты жывеш, а таксама і як твая навука пасоўваецца. Вось чаму і пішу я табе. Можа ты ніколі і не думала, што я табе ліст прышлю, і забылася ўжо, як мы апошні раз развіталіся. Ну але-ж некалі і вучыліся разам і цяпер вучымся, толькі ў розных школах, і мне ўсё цікава ведаць. Яшчэ тады, як пакідаў я дом, я сказаў сабе, што напішу табе. Збіраўся напісаць, як у Мінск прыбыў, а потым адлажыў, покі не выясніцца справа з маім паступленнем.

Каб апісаць усё па-парадку, то трэба было б вельмі многа пісаць. Выйшаў я тады адзін, і мне маркотна нейк зрабілася; ішоў жа я ў незнаёмы горад, дзе ўсе мне чужыя. Адну станцыю прайшоў і заначаваў на ёй, а адтуль паехаў машынаю дармагалам. Выпадкам я пазнаёміўся там з адным добрым стрэлачнікам, і ён пасадзіў мяне на поезд. Наогул мне пашанцавала. Паздаваў я экзамены добра і лёгка, як плюнуць, бо я шмат болей ведаў, чым гэта патрабуецца, каб паступіць на рабфак. Але здаць экзамены яшчэ не значыць – паступіць: наехала ўчацвёра больш, чым можна прыняць. І мяне былі не прынялі. Горка мне было. Што рабіць? Пайшоў я да вышэйшага начальства ў Галоўпрафобры і там нават шуму нарабіў, проста біцца хацеў, бо я быў пастаўлен перад фактам голага змагання – быць ці не быць. Разумеецца, не задзёрыстасць мая памагла мне, а маё становішча, як выгнанага з дому, – за што? ты ведаеш. I мяне залічылі на рабфак звышнормы, а потым усё зладзілася, і мяне запісалі сапраўдным студэнтам рабфака, далі пенсію дванаццаць рублёў і гатовае памяшканне”. (Я. Колас)

2. “...А ўсё ж я вагалася. Яшчэ падчас апошняга развітання я магла змаладушнічаць. Нават ад гэтага ўчынку лайкі. А каб узяў мяне за руку ты – што і казаць. На шчасце... на гора, так не здарылася. Падчас развітання ты нечакана даў мне і сілу для майго ўчынку. Я ўбачыла тое, што магло пасля перарасці ў смерць нашага кахання, у маю смерць.

Мы ва ўсім розныя. Што рабіць мне там? І што табе – тут? Мы розныя ва ўсім, акрамя нашага кахання.


Ты ўпамянуў пра здраду сябрам і “каб яшчэ толькі жывым”, ты ўпамянуў імя Генуся, з якім... Я зразумела: нават падсвядома ты не даруеш сабе таго, што ты называеш “здрадай”. I рана ці позна, сыдзе на нішто тваё каханне, самае вялікае, якое ў мяне было, якое ў мяне будзе. Адзінае.

Не хачу. Хай лепей застанецца найвышэйшы, адзіны ўспамін жыцця, адзіны, бо іншага ў мяне не будзе, клянуся табе.

І тады, на схіле дзён, я ўспомню адно: перакаты рэчкі, хатку пад ценем кедраў, лятучы цень чазеній, сілу рук, сілу вернасці, ноч, крокі і сінявокага хлопца, што ідзе да мяне са стрэльбай на плячы.

То варвара з галаўнёй і доўбняй, то Адама ў вадаспадзе, то пяшчотнага каханка, ад пацалункаў якога хацелася памерці, то загарэлага бога, які падкідаў мяне ледзь не да самага сонца… Рознага, але назаўсёды маладога…

Цябе… цябе… цябе…

Ты стаў моцны. Досыць з мяне. Зразумей. Даруй. Не шукай”. (У. Караткевіч)

Практыкаванне 49. Прачытайце тэксты. Назавіце моўныя рысы гутарковага стылю. Параўнайце сінтаксіс (эліптычныя сказы, словы-сказы, разарваныя і незавершаныя выказванні і г.д.) дыялагічнай і маналагічнай мовы.

1. Гарлахвацкі (адзін). Пайшло пісаць! (Паўза.) Цікава панаглядаць, як гэты шаноўны вучоны трапятацца будзе. (Устаў, прайшоўся па пакоі, падышоў да стала, узяў у рукі адну з костак маманта.) Маслы праклятыя! Што я з вамі рабіць буду? Дажыўся, таварыш Гарлахвацкі, няма чаго сказаць! Косткамі абклаўся, палеантолагам стаў. А было ж раней Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць. І раптам косткі! Скруці яе, праклятую, калі хочаш! Запхнулі мяне прыяцелі ў гэту дзіру. Далей ад небяспекі. I спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся, – палеанталогія. Гэта значыць, сядзі, Гарлахвацкі, і не рыпайся, а то можаш і нас аскандаліць. Сядзі ціха, а калі спатрэбіцца – пазавём. Сядзець-то тут зацішна... Але Гарлахвацкі сядзець не прывык – вось у чым бяда. (Стук у дзверы.) Што ж, зробім выгляд, што мы займаемся навуковай працай. (Раскладае на стале косткі, разгортвае кнігі і садзіцца за стол). (К. Крапіва)

2. Дзед. Памагай бог!

Кавальчук. Дзякую, дзед! На бога спадзявайся, а сам...

Дзед. Стары я. Без сыноў застаўся. На вайне галовы паклалі. А жыць прыходзіцца. А як жыць?

Кавальчук. А што такое?

Дзед. Сядай. Сыноў маіх помніш?

Кавальчук. Як жа! I Васіля помню, і Хведара, і Паўла, і Грышку.


Дзед. Ну от. Кажуць, што ты цяпер начальнік вялікі...

Кавальчук. Ды як вам сказаць...

Дзед. Чуў! Людзі гаварылі. Дык от, можа б, ты старшыні нашаму сказаў. Хай бы памог. Хата мая ўжо... Ды якая там хата!.. У вайну згарэла, дык я ў лазні акно прарубіў ды пячурку склаў. Жыў трохі, а цяпер... Сам ведаеш – старому цяпло трэба. Я яшчэ сяк-так, а старая ўжо... мерзне. Шкада яе.

Кавальчук. Колькі табе гадоў, дзед?

Дзед. А во на Пятра будзе семдзесят шэсць. Я дык прывык. Каторы год вартаўніком – прывык. А яна... старая ўжо...

Кавальчук. Добра, дзед, пагавару.

Дзед. Можа, цябе паслухае... Прасіў, каторыя з раёна прыязджалі, не слухае ён іх. Ну, дзякую. Дык я пайду. Старая адна там... Занядужала. (Адышоўся крышку.) І Паўла помніш? Харошы хлопец быў... (Уздыхнуў.) І жаніцца не паспеў... (А. Макаёнак)

Практыкаванне 50. Прачытайце ўрыўкі. Паразважайце, з якой мэтай уводзяцца ў афіцыйныя тэксты сродкі размоўнага стылю?

1. “На ўпраўленне калгаса... Без смеху, там, ля акна. Чалавек пісаў сам, як умеў. Нечага ўжо... – старшыня перадыхнуў: На ўпраўленне калгаса ад радавога калгасніка Платона Джавучкі. Заява. Прашу, як толькі магу, упраўленне калгаса і самога старшыню ўвайсці ў наша сямейнае палажэнне, разабраць заяву і паслухаць, памагчы выкруціцца са штрафу. Усе знаюць, што міліцыя абклала мяне, хоць я таго лася не біў, а біў яго Пэрац. Я і ў міліцыі пра гэта казаў, дык не слухаюць. А дзе ж узяць сёння мне, радавому калгасніку, тыя грошы, калі запасу ў кублах няма, можна злазіць праўленцам на гару паглядзець, з калгаса летась не палучыў. Не раздзецца ж мне нагала і везціся распрадавацца з апошнім... Увайдзіце ў палажэнне, а я цяпер буду хадзіць кожны дзень на работу. Нага мая на папраўку пайшла, буду рабіць. А так – дзе ўзяць? А міліцыя на мяне навалілася з вялікім штрафам незаконна, дык, калі помачы не хоча даць калгас, тады хай даб’ецца, каб штраф спісалі. Можа б, старшыня за мяне слова сказаў? Аднаго б штрафавалі, хто біў, а то дзе я вазьму? А ў калгасе грошы ёсць, хай памогуць. Прашу і праўленне, і самога старшыню. А рабіць я пайду. Я ўжо і сам цяпер стаў хадзіць, хай брыгадзір скажа. Не адкажыце ўвайсці ў палажэнне. Радавы калгаснік П. Джавучка”. (І. Пташнікаў)

2. Адышоўшыся, Сяргей схіліў галаву і доўга глядзеў на сваю работу. На гэтай мемарыяльнай дошцы, зробленай з засланкі, красаваўся строгі афіцыйны тэкст:

Старажытны дуб.


Тут у 1812 годзе начаваў са сваімі

Недабіткамі Б. Напалеон, калі матаў

3 Масквы ад нашых.

Ахоўваецца дзяржавай. (А. Дудараў)

Практыкаванне 51. Запоўніце табліцу.

Фактары і стылё­выя рысы

Стыль мастац­кай літара­туры

Публіцы­стычны стыль

Навуко­вы стыль

Афіцыйна-справавы стыль

Размоў­ны стыль

Канфесійны стыль

Сфера выкарыстання

Форма зносін

Функ­цыя

Харак­тар узаема­адносін

Умовы зносін

Падстылі

Жанры

Агуль­ныя стылё­выя рысы

Прыват­ныя стылё­выя рысы


Практыкаванне 52. Акрэсліце функцыю выдзеленых слоў у прыведзеных урыўках:

1) У-у, нават цыбулькай пахне, – Цімох Андрэевіч пацягнуў носам паветра.

Гэта не цыбуля, таварыш камісар. Шчыпер! Зялёную ў нас так называюць, пёрцы. Сваёй гадоўлі! (П. Місько);

2) А часу і так не хапала. 3 раніцы да вечара ў чыталцы. Заіным глытаў паэзію, прозу, крытыку (Б. Стральцоў);

3) Ёсць аднадумцы. А ёсць аднадудцы, Дудуць у дуды, Што ў адну дуду (К. Кірэенка);

4) Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзеш (В. Мыслівец);

5) Салавей, як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках (3. Бядуля);

6) У зале доўгі стол, крэслы без спінак, смярдзіць атрамантам са скураных чарніліц (У. Караткевіч).

Практыкаванне 53. Выпішыце вобразныя сродкі, вызначце іх віды:

1. Выкацілася круглае сопца. На дыбачкі ўстала над гаем. Пад промнямі першыя вясновыя кроплі ўпалі са стрэх... Застагнаў, загаманіў пад нагамі Белы снег; Хтось палюе на сініцу, Нехта ловіць жураўля... Мне ж багацце і не сніцца – Толькі родная зямля...; Усё вакол знаёмае да болю: Збягаюць незабудкі да вады, Сядае важны бусел на таполю, Ад ластавак абвіслі правады; Дзе возера пад сонцам млее I, як стамлёны матылёк, Закалыханая лілея На рукі просіцца здалёк... (Г. Бураўкін); На бахматай, як хмара, буслянцы Клякоча чырвоная дзюба; Ідуць у атаку мундзіры зялёныя. ІІІпіталь уперадзе жывой заслонаю; Паненка сцяжынка, Цётка шаша, Дзядуля бальшак, Суседка чыгунка, За вамі імкнецца з маленства душа Ад першых слядоў Да апошняга пункта; Васількі тваіх воч узыходзяць пяшчотай, Беларусь – бераг белых буслоў (Р. Барадулін); Два снегіры – дзве кропелькі зары на мокрую галіну вольхі ўпалі. I вось ужо з акна майго выглядае скупы агеньчык, добры гном начэй (Н. Мацяш); Заплаканы дождж прыгалошвае ў жыце: Забраныя нівы нашчадкам вярніце!; Мне сейбітны боль перадалі вякі... Каменне ў барознах – дзядоў кулакі (А. Пісарык); Маленечкі, з драўляную лыжку, На свет на світанні з’явіўся Мішка (С. Законнікаў).

2. А маланка ўсё хрысціцца. І сапраўды – як спалоханая маладзіца; Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з купінай у дзюбе. Век жыві – век будуйся. 3 гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам; А кот Базыль любіў мышэй, толькі зрэдку лежачы на “кашачай гары” (Янка Брыль); Папараць жоўтая, буланая, а месцам чырвоная, як агонь. А можа гэта лісіцы туляцца да ялінак, натапырыўшы хвасты; Спрадвечная адмета восені – цішыня – жыла тут. Цішыня, нейкая мройная, калі чутна за паўвярсты, як клёст чысціць дзюбу аб перасохлую яловую шышку... (I. Пташнікаў); Узлескі і паляны патанаюць у белых карунках легкакрылых рамонкаў і амежніку, у бірузе лугавога льну і браткаў, у тонкім перазвоне ліловых званочкаў; Закінуць вуды і моўчкі любавацца, як лёгкі, нібы перка, паплавок, пакалыхваючыся між зялёных лістоў лопуху, падплывае да яшчэ соннай лілеі, спыніўшыся перад ёю, далікатна пачне раскланьвацца... (Р. Ігнаценка).